21.02.2025
Як ты дорага мне, мая родная мова!

Як ты дорага мне, мая родная мова!

Як ты дорага мне, мая родная мова!

Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!

Ты калісьці з калыскі мяне падымала

І вучыла ў бацькоў на руках гаварыць.

У жыцці маім слова найпершае «мама»

І цяпер для мяне сама міла гучыць.

Гэтыя прыгожыя, звонкія радкі народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча прысвечаны нашай роднай мове. Мове, на якой размаўляем мы з вамі, мове нашых бацькоў і дзядоў, мове, гісторыя якой няпростая і цікавая.

21 лютага, адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Наш дзіцячы садок таксама адзначыў свята роднай мовы. Дзеці і дарослыя віталіся на роднай мове, чыталі мастацкія творы, вучылі вершы, адгадвалі беларускія загадкі, гулялі ў рухомыя гульні i спявалi песнi. У кожнай узроставай групе выхавацелі арганізавалі выставу дзіцячых кніг беларускіх пісьменнікаў і казачнікаў.

                    

                       

Выхаванцы сярэдняй, інтэгрыраванай і старэйшай групы прынялi ўдзел у флэшмобе «Мову родную любi». Удзельнікі флэшмобу заразіліся добрым настроем і весела правялі час.

 

Вельмі важна данесці дзецям тое, што трэба берагчы і шанаваць родную мову, бо яна не толькі дазваляе нам мець зносіны і разумець адзін аднаго, але і захоўвае нашу гісторыю і самабытнасць. Родная мова – гэта першы нацыянальны скарб.