21.02.2024
Міжнародны дзень роднай мовы

 

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У нашай установе гэты дзень заўсёды праходзіць насычана. З усіх куточкаў дзіцячага садагучыць беларуская мова – прыгожая, ласкавая, меладычная. Праграма цікавых мерапрыемстваў ахоплівае дзяўчынак і хлопчыкаў усіх узроставых груп.

 

 

Выхаванцы старэйшай групы у гэты дзень спявалі песні на беларускай мове, гулялі ў беларускія гульні, гралі на музычных інструментах. А потым, як сапраўдныя майстры, рабілі вянок з васількоў і ўпрыгожвалі аддзенне арнаментам. 

   

З народнымі промысламі Беларусі пазнаёміліся выхаванцы спецыяльнай групы. Вельмі спадабалася ім рабіць з нітак ляльку-матанку.

 

Выхаванцы сярэдняй групы даведаліся пра асаблівасці беларускага аддзення, а потым самі пабылі мастакамі і намалявалі на ручніках свой асабісты, непаўторны арнамент.

 

 

Тэмам “Кветкі” і “Жывёлы” быў прысвечаны дзень роднай мовы у другой малодшай і інтэграванай групе. Дзяўчынкі і хлопчыкі пазнаёміліся з багаццем роднай прыроды, назвамі беларускіх жывёл і кветак.

Самыя малыя выхаванцы нашага сада слухалі казкі на беларускай мове і вучылі вершаваныя радкі. Дарэчы, выставы кніг “Чытаем па-беларуску” былі аформлены ў кожнай групе.

 

Актыўны ўдзел у святкаванні Міжнароднага дня роднай мовы прынялі і бацькі нашых выхаванцаў. Для іх былі падрыхтаваны разнастайныя заданні: напісаць любімае слова на беларускай мове, перакласці з рускай мовы на беларускую назвы кветак, жывёл, птушак, назваць часткі беларускага аддзення, прадоўжыць прыказку ці прымаўку і інш.

 

 

Гэты дзень стаў незабыўным для ўсіх удзельнікаў. Ён дапамог нам зразумець значэнне і важнасць роднай мовы ў іх жыцці і адчуць гонар за сваю культуру.