Лета – гэта пара года, якую з нецярпеннем чакаюць дзеці. Лета – гэта мора незабыўных уражанняў, новых знаёмстваў, неверагодных прыгод і, вядома ж, актыўнага адпачынку. Летнюю працу з дзецьмі ва ўстанове дашкольнай адукацыі прынята называць аздараўленчай.
У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі працягласць летняга аздараўленчага перыяду (летніх канікул) ва ўстанове дашкольнай адукацыі складае 90 дзён.
Мэта: стварэнне спрыяльных умоў і максімальнае выкарыстанне летняга часу для ўмацавання здароўя дзяцей і гартавання дзіцячага арганізма.
Падчас летняга аздараўлення вырашаюцца задачы:
- Забеспячэнне аптымальных умоў для знаходжання дзяцей на свежым паветры, іх актыўнай рухальнай дзейнасці.
- Актывізацыя работы па мастацка-эстэтычнаму выхаванню, развіццю музычных здольнасцяў у працэсе розных відаў дзейнасці.
- Забеспячэнне ўмоў для замацавання і ўдасканалення культурна-гігіенічных навыкаў дзяцей, выхаванне этычных адносін да прыроды, працавітасці.
- Фарміраванне эмацыйнага ўспрымання выхаванцаў з дапамогай стварэння ўмоў экалагічнага выхавання і ў працэсе назіранняў за прыроднымі з'явамі, аб'ектамі жывой і нежывой прыроды.
- Стварэнне адпаведнага асяроддзя ва ўстанове, на ўчастку і за яго межамі, асаблівую ўвагу надаць забеспячэнню бяспечных умоў знаходжання дзяцей ва установе.