Асноўнымі мэтамі дзейнасці ўстановы з'яўляюцца:
забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы дзіцяці ранняга і дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі;
фарміраванне ў яго маральных нормаў;
садзейнічанне набыццю ім сацыяльнага вопыту.
Асноўнымі задачамі ўстановы з'яўляюцца:
ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя выхаванцаў;
забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы выхаванца ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі;
фарміраванне ў выхаванцаў маральных нормаў, кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага вопыту;
падрыхтоўка да працягу адукацыі;
аздараўленне.