21 лютага – Дзень роднай мовы

Напярэдаднi гэтага дня ў нашым дзіцячым садзе прайшлi яркія і займальныя мерапрыемствы. Выхавальнікі падрыхтавалі для дзяцей розныя гульні, конкурсы і творчыя заданні, накіраваныя на знаёмства з багаццем і прыгажосцю беларускай мовы.

Мэта правядзення тэматычнага дня беларускай мовы – паказаць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа падчас розных відаў творчасці, узнавіць назвы знаёмых з’яў, аб’ектаў і прадметаў на беларускай мове, выхоўваць пачуццё любові і зацікаўленнасці да роднага слова.

Асаблівая ўвага была ўдзелена традыцыйным беларускім казкам і прыказкам, якія дапамаглі дзецям лепш зразумець мову і яе асаблівасці.

Такія мерапрыемствы спрыяюць фарміраванню ў дзяцей павагі да роднай мовы з ранняга ўзросту.

Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
П. Панчанка
