22.06.22
Віншаванне з перамогай у конкурсе

Вучэбна-метадычны цэнтр планавання і каардынацыі павышэння кваліфікацыі персаналу ўстановы адукацыі "Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі" правёў абласны конкурс для педагогаў  устаноў дашкольнай адукацыі на лепшую распрацоўку дыдактычных дапаможнікаў "Бяспека на дарозе".

Конкурс дыдактычных дапаможнікаў "Бяспека на дарозе" праводзіўся ў мэтах прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму і быў накіраваны на актывізацыю дзейнасці педагагічнага калектыву па навучанні дзяцей правілам бяспечных паводзін на дарогах.

У конкурсе прынялі ўдзел 143 педагагічных работнікі  устаноў дашкольнай адукацыі  Магілёўскай вобласці.

Па выніках конкурсу 64 работы, якія адпавядаюць крытэрам ацэнкі, былі ўзнагароджаны дыпломамі.

Радасна, што сярод пераможцаў ёсць педагог  нашай установы адукацыі -

Савіцкая Іна Пятроўна.

Віншуем Іну Пятроўну і жадаем ёй поспехаў у далейшым!