Патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення - адна з самых актуальных задач нашага часу. Неабходна аднавіць гэтую сувязь, каб нашы выхаванцы адчулі, што і яны маюць дачыненне да тых далёкіх ваенных падзеяў.

6 мая 2022 года ў нашым дзіцячым садзе прайшоў флэшмоб. Педагогі разам са сваімі выхаванцамі сабраліся ў Цэнтральным парку каля помніка двойчы Герою Савецкага Саюза С. Ф. Шутаву. У пачатку свята пад знакамітую музычную кампазіцыю "Дзень Перамогі" выхаванцы сталі ў лінейку, яны маршыравалі пад легендарную песні М. Ісакоўскага "Кацюша", В. Лебедзева-Кумача "Свяшчэнная вайна", разам з педагогамі інсцэніравалі моманты з далёкіх ваенных часоў.

Настрой ва ўсіх удзельнікаў быў прыўзняты, дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у акцыі. Пасля заканчэння мерапрыемства выхаванцы прайшлі да помніка для ўскладання кветак і выпусцілі шары ў блакітнае неба, як даніна ўдзячнай памяці Героям вайны.

Свята Перамогі выклікае пачуццё гонару за народ, які перамог, яшчэ раз нагадвае аб важнасці абароны самага дарагога і проста прымушае задумацца аб духоўных каштоўнасцях.
Ніхто не забыты, нішто не забыта!