15 красавіка 2022 года выхаванцы ДУА "Яслі-сад № 3 г. п. Глуск" сустрэліся з супрацоўнікам Глускага Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь міліцыянерам-кінолагам Дрэйгалам Максімам Сцяпанавічам і яго надзейным сябрам і памочнікам – службовым сабакам Стэлай. Дзятва з захапленнем успрынялі аповед Максіма Сцяпанавіча аб сваёй выхаванцы. Ён прадэманстраваў, як аўчарка разумее свайго гаспадара без слоў. Стэла старанна выконвала ўсе каманды.
Пасля такой сустрэчы некалькі хлопцаў вырашылі, што калі вырастуць, то абавязкова стануць кінолагамі, бо доўг кожнага абараняць сваю Радзіму, а калі ёсць такі верны сябар і напарнік, як Стэла, то і працаваць становіцца лягчэй і надзейней.
Сустрэча была вельмі цёплай і душэўнай.
На памяць атрымалася такая выдатная фатаграфія.
