"За бяспеку разам!"
Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях у перыяд з 11 па 27 красавіка 2022 года арганізавана правядзенне рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе ў вяснова-летні пажаранебяспечны перыяд "За бяспеку разам!".
Для павышэння ўзроўню культуры бяспекі насельніцтва з мэтай папярэджання пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі, у ёй прымуць удзел службы МНС, Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства адукацыі, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства энергетыкі.
У Магілёўскай вобласці да акцыі падключацца: Упраўленне ідэалагічнай работы аблвыканкама, вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Магілёўаблгаз" і "Магілёўская абласная арганізацыйная структура РДГА "БДПА".
У ходзе правядзення акцыі работнікі МНС наведаюць па месцы жыхарства адзінокіх і адзінока пражываючых састарэлых грамадзян, інвалідаў, шматдзетныя сем'і, а таксама сем'і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Правядуць сумесныя рэйды па праверцы супрацьпажарнага стану месцаў агульнага карыстання ў шматкватэрных жылых дамах, дадуць тлумачэнні і рэкамендацыі грамадзянам па павышэнні ўзроўню пажарнай бяспекі домаўладанняў. Ажыццявяць маніторынг стану крыніц супрацьпажарнага водазабеспячэння, выступяць у працоўных калектывах па пытаннях выканання правілаў пажарнай бяспекі.
У перыяд правядзення акцыі кожны грамадзянін можа звярнуцца ў тэрытарыяльны орган па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану жылля.
Далучайцеся і вы да нашай акцыі! Толькі сумеснымі намаганнямі мы здолеем зрабіць жыццё - жыццём без небяспек!
Работнікі МНС нагадваюць:
- у выпадку ўзнікнення пажару неадкладна тэлефанаваць на нумар службы выратавання "101" і "112".
- не дапускайце парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад;
- не дапускайце парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.