Дзень роднай мовы!
Беларуская мова - гэта дзяржаўная мова беларусаў. Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей дашкольнага ўзросту, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру. Дашкольны ўзрост – найбольш спрымальны перыяд для авалодвання дзецьмі элементамі беларускай народнай культуры. Менавіта ў гэты прамежак жыцця ў дзіцяці фарміруецца цікавасць, патрэба да ведаў, якія адпавядаюць яго прыродным і асабістым задаткам, закладваецца трывалы фундамент ведаў. Далучэнне выхаванцаў да роднай мовы, да нацыянальнай культуры развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.
Сення сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучsць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбіць знаемства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіць пачуццё грамадкасці, любоў да Радзімы.
Паспяховаму далучэнню дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры ў дашкольнай установе спрыяе спецыяльна арганізаваная і нерэгламентыраваная дзейнасць.
У дзень роднай мовы, выхавальнікі арганізавалі:
- з выхаванцамі:
- гутаркі "Мой родны край", "Наша родная мова", "Ветлівыя словы";
- чытанне беларускіх твораў "Пшанічны каласок", "Курачка-раба" + развучванне вершаў і інш.;

- гульнёвую дзейнасць "Надзейка", "Бяжыць вожык тупу-тупу...", "Адгадай чый галасок" і інш.;
- выяўленчая дзейнасць "Вянок з васількоў", "Куток Беларусі" і інш.;
- выставы "Мой родны кут", "Знакамітыя мясціны Глушчыны", "Розныя беларускія промыслы" і інш.

- з законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў:
- "Салодкі куфэрак" (бацькі пераводзілі рускія словы на беларускую мову і атрымлівалі цукеркі);

- памяткі "Беларуская мова - мелодыя сэрца", дэманстрацыённы матэрыял на стэнды і інш.

Ссылка: https://disk.yandex.ru/i/pVw4ZoszC148Ng
https://disk.yandex.ru/i/h5W6JqUaYp75LQ
https://disk.yandex.ru/i/aSFn967dY3WELA
https://disk.yandex.ru/i/BlDTo3jP6WAa3A