13.01.22
Прыйшлі калядачкі, прынеслі бліны ды аладачкі!

   Прыйшлi калядачкi, прынеслi блiны ды аладачкi!

  13.01.2022 г. у нашай установе прайшоў фальклёрны вольны час «Прыйшлi калядачкi, прынеслi блiны ды аладачкi!».

    Па традыцыі, якая ўжо склалася, кожны год выхаванцы нашай установы развучваюць песні-калядкі, 
вершы, апранаюцца ва ўборы жывёл, казачных персанажаў і адпраўляюцца калядаваць.
Калядка - гэта маленькая песенка, у якой жадаюць дабра, здароўя, багацця на ўвесь наступны год.
Гаспадары ж таксама частуюць гасцей і жадаюць моцнага здароўя. Нашы «Калядачкі» былі насычаныя песнямі, вясёлымі і забаўнымі гульнямі, сцэнічнымі дзеяннямі каля елкі.
Вольны час не толькі прынёс радасць нашым выхаванцам, але і даў ім магчымасць дакрануцца да традыцый
і звычаяў беларускага народа, самім прачуць усё хараство народных свят і гулянняў.

  Па заканчэнню вольнага часу, Козачка са сваёй Гаспадыняй
пачаставала ўсіх прысутных смачнымі прысмакамі.