Год гістарычнай памяці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб аб'яўленні 2022 года Годам гістарычнай памяці. Ён аб'яўляецца ў мэтах фарміравання аб'ектыўнага стаўлення грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа.
Год гістарычнай памяці пройдзе пад знакам захавання гераічнай спадчыны і праўды аб усіх перыядах жыцця беларускага народа, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Па словах кіраўніка дзяржавы, трэба сістэматызаваць гістарычныя даследаванні, мемарыяльныя комплексы, вызначыць на перспектыву даты, падзеі, асобы, якія варта ўвекавечыць, унесці карэктывы ў працу па патрыятычнаму выхаванню дзяцей і моладзі з апорай на факты гераічных подзвігаў продкаў.
"Сёння ўся гэтая праца з'яўляецца адным з важнейшых напрамкаў забеспячэння нацыянальнай бяспекі краіны", - падкрэсліў беларускі лідар.