03.12.21
Разам мы можам больш!

Разам, мы можам больш!

     Міжнародны дзень інвалідаў адзначаецца ва ўсім свеце штогод 3 снежня ў адпаведнасці з рэзалюцыяй 47/3 Генеральнай Асамблеі ад 14 кастрычніка 1992 года. 3 снежня ва ўсім свеце праводзяцца спецыяльныя мерапрыемствы, якія не дазваляюць забыцца пра многія праблемы людзей з абмежаванымі здольнасцямі.

   У нашай установе адукацыі дадзенаму дню надалі асаблівую ўвагу і асноўнай мэтай правадзімай дзейнасці ў гэты дзень было сфармаваць у выхаванцаў ўменне пазнаваць у сумеснай разнастайнай дзейнасці асаблівасці аднагодкаў і дарослых, праяўляць да іх увагу, пазітыўна ацэньваць ўчынкі, вынікі дзейнасці, а так сама данесці інфармацыю аб тым, што такія людзі маюць права знаходзіцца побач з усімі членамі грамадства.

    ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКІ! Вельмі важным з'яўляецца фарміраванне ў дзяцей правільных адносін да людзей з абмежаванымі здольнасцямі. З ранняга ўзросту неабходна прагаворваць ім, што існуюць тыя, каму жыць у гэтым свеце цяжэй, чым іншым. Такія людзі маюць патрэбу ў павышанам клопаце і ўдзеле, але больш за ўсё – у магчымасці адчуць сябе не горш за астатніх.