За 2 месяцы 2021 года ў Магілёўскай вобласці з удзелам непаўналетніх зарэгістравана 2 дарожна-транспартныя здарэнні (далей – ДТЗ), у якіх 3 дзіцяці атрымалі траўмы. У 1 ДТЗ пацярпелі 2 дзіцяці-пасажыры і ў 1 - пешаход.
На тэрыторыі Глускага раёна з пачатку года зарэгістравана 4 дарожна-транспартных здарэнні з пацярпелымі, у якіх 4 чалавекі атрымалі цялесныя пашкоджанні, ДТЗ з удзелам дзяцей не зарэгістравана.
З 25 па 31 кастрычніка ў Магілёўскай вобласці праходзіць Тыдзень дзіцячай бяспекі. Галоўная мэта мерапрыемства - своечасовае папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх.
У сілу узроставай фізіялогіі дзеці грэбуюць фактарамі небяспекі, губляюцца ў складаных сітуацыях. Яны яшчэ не ўмеюць у належнай ступені кіраваць сваімі паводзінамі, у большасці выпадкаў абапіраюцца на вопыт, атрыманы са сваімі бацькамі. А дарослым пастаянна не хапае часу, і яны, трымаючы за руку малога, перабягаюць дарогу ў неналежным месцы, і некалькі зэканомленых дадзенымі дзеяннямі секунд часцяком становяцца прыярытэтам.
Без сумневу, асноўная роля ў забеспячэнні дзіцячай дарожнай бяспекі належыць кіроўцам. Ніколі не забывайце аб тым, што кіроўца на дарозе павінен быць прафесіяналам, а дзіця ў сілу свайго ўзросту можа быць дылетантам. Паважайце знак "дзеці". Заўсёды, незалежна ад таго, бачныя дзеці або няма, зніжайце хуткасць. Кіруйцеся прынцыпам, чым горш агляд, тым ніжэй хуткасць. Нават калі нішто не перашкаджае агляду, дзеці часта не заўважаюць небяспеку, кіроўцам неабходна звяртаць на сябе ўвагі гукавым сігналам. Перасоўвайцеся на аўтамабілі па дваровым тэрыторыям з хуткасцю не вышэй 20 км/ч. Памятаеце, што ў любы момант з пад'езда, з-за кута або плота могуць з'явіцца маленькія непаседы. Памятаеце, што пры пад'ездзе да пешаходных пераходаў неабходна загадзя зніжаць хуткасць і заўсёды саступаць дарогу пешаходам.
Перавозячы дзяцей у асабістым транспарце, вадзіцелям неабходна адмовіцца ад рызыкоўных манеўраў. Лёс дзіцяці ў аварыйнай сітуацыі вызначае тое, як ён сядзіць у аўтамабілі. Таму, дзяцей ад 5 да 12 гадоў неабходна перавозіць з выкарыстаннем утрымлівальных прылад ці іншых сродкаў (бустэраў, спецыяльных падушак для сядзення, дадатковых сядзенняў), якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку.
З надыходам восені скарачаецца працягласць светлавога дня і толькі строгае выкананне правілаў дарожнага руху і "флікер" на вопратцы - рэальны спосаб зберагчы сваё дзіця ад траўмаў на дарозе.
Святлоадбівальны элемент павінен знаходзіцца спераду. Калі гэта нарукаўная павязка, апранайце яе на правую руку. Найлепшым варыянтам з'яўляецца наяўнасць двух павязак на абодвух рукавах. Пазначаны такім чынам пешаход дае магчымасць кіроўцу своечасова яго заўважыць і пазбегнуць наезду.
У рамках дадзенага мерапрыемства неабходна правесці адпаведную прафілактычную працу сярод навучэнцаў (гутаркі аб неабходнасці выканання ПДР, пяціхвілінкі бяспекі, дэманстрацыя відэаматэрыялаў прафілактычнага характару, конкурсы і т. д.)
Пералічаныя і іншыя мерапрыемствы дазволяць аказаць станоўчы ўплыў на аздараўленне абстаноўкі з дзіцячым дарожна-транспартным траўматызмам.