15.10.21
Масачны рэжым

На падставе артыкулаў 5, 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 студзеня 2012 года №340-З «Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва», рашэння Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ад 2 лістапада 2020 г. №6-83 «Аб мерах па папярэджанні распаўсюджвання інфекцыі COVID -19 на тэрыторыі Магілёўскай вобласці », пратакола даручэнняў, дадзеных у ходзе пасяджэння аператыўнага штаба па мінімізацыі рызык распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі і аказання дапамогі насельніцтву вобласці ад 05.10.2021г.

Глускі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

ўвесці ў Глускім раёне з 7 кастрычніка 2021 г. і да адмены ва ўстаноўленым парадку з улікам эпідэміялагічнага становішча масачны рэжым, забяспечыўшы абавязковае выкарыстанне насельніцтвам сродкаў індывідуальнай абароны органаў дыхання (масак) на аб'ектах (нерухомай і рухомай) і ў арганізацыях усіх формаў уласнасці раёна: крамы, гандлёвыя цэнтры, аб'екты грамадскага харчавання (за выключэннем часу непасрэднага прыёму ежы), аптэкі, установы аховы здароўя, адукацыі, культуры, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, спартыўныя аб'екты, адміністрацыйныя будынкі, аддзяленні банкаў, сувязі, пошты, аб'екты бытавога абслугоўвання, грамадскі транспарт (у тым ліку, маршрутныя таксі, таксі) і іншыя аб'екты, дзе цяжка або немагчыма забяспечыць сацыяльнае дыстанцыяванне;

з 7 кастрычніка 2021 года і да адмены ва ўстаноўленым парадку з улікам эпідэміялагічнага становішча абмежаваць правядзенне масавых культурных, спартыўных мерапрыемстваў, сходаў, нарад.

Глускі раённы выканаўчы камітэт