Мы помнім!
Ва ўстанове адукацыі 22 чэрвеня 2021г. у 12.00 у дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны адбылася хвіліна маўчання.

Напярэдадні педагогі правялі з выхаванцамі гутаркі, праслухалі музычныя кампазіцыі, разгледзелі альбомы з гістарычнымі звесткамі аб Вялікай Айчыннай вайне і здзейснілі экскурсію да памятных месцаў Глусчыны, дзе ў знак павагі да загінуўшых нашых землякоў усклалі кветкі.

Мы памятаем, мы ганарымся подзвігам нашых салдат і не жадаем, каб усё гэта паўтарылася зноў!

