23.06.21
Праца - крутая!

25 чэрвеня 2021 года ва ўстанове адукацыі праходзіў Дзень працы "Праца - крутая". Выхаванцы, выхавальнікі і іншыя работнікі ўстановы прынялі ўдзел у акультурванні тэрыторыі ўстановы.

Хтосьці наводзіў парадак у кветніках, хтосьці разам з рабочым і загадчыкам гаспадаркі майстраваў і ўсталёўваў новае гульнявое абсталяванне на пляцоўцы, а выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту з задавальненнем працавалі на агародзе. Разам рыхлілі глебу, палівалі і падвязвалі агуркі і радаваліся, што агурочнік вось-вось ужо заквітнее і хутка будзе свой уласны ўраджай.

Тым часам, выхаванцы сярэдняга дашкольнага ўзросту ратавалі кветнікі ад "сонечнага ўдару", бо ў такое надвор'е пітны рэжым павінен выконвацца не толькі для малых!